Home

Advertisement

АРХІПЕЛАГ ГУЛАГ.

  • Jul. 14th, 2009 at 2:15 PM


Чытаю гэтую кнігу Салжэніцына. Шмат хто гавораць:"цяжкая кніга". Так. Калі вы чалавек і ў вас ёсць сэрца, то вам будзе балюча. Read more... )

Неба.Хмары.Пачуццё.

  • Jul. 13th, 2009 at 12:57 AM





P.S:Такое пачуццё ўспыхвае ўнутры,калі бачыш такое неба.Я бы нават сказаў кактэйль пачуццяў:дзіцячае захапленне,хваляванне,трывогі).

Жыццё ідзе.

  • Jul. 11th, 2009 at 4:17 PM

Я і М)

Я)

Я і К)

Прастой вечар.

  • Jul. 2nd, 2009 at 12:24 AM


І зноў вечар, ізноў музыка Н.Р.М.Як было гэта даўно:). Пра КРАМУ,УЛІС маўчу... з самога дзяцінства ўспрымалася як належнае:).Проста добра:) усё тое ж, усё той жа! І пэўна да смерці. І я рады, шчыра рады гэтаму. Хай нават нічога не зменіцца, аднак ідэя жывая. ПРЫЕМНА:)

Усё ж трэба!

  • Jun. 24th, 2009 at 10:45 PM


Пасля прагляду чарговага добрага фільма або прачытанае кнігі, пішаш аб гэтым тут. Сабе на памяць, іншым у якасці рэкамендацыі. Шмат хто так робіць і вось што цікава, чытаеш такія пасты, а потым раптам ён(фільм) або яна(кніга) трапляюцца табе на вочы:).Пачынаеш адразу ўспамінаць:"Таа што там аб ім(ёй) пісалі?","Ааааа))" і г.д. Так што трэба, у гаспадарцы ўсё спатрэбіцца:)

Родны горад.

  • Jun. 22nd, 2009 at 4:17 AM


Так цікава і дзіўна. Некаторыя людзі пражываюць усё жыццё ў адным горадзе. Іншыя пераязджаюць з месца на месца. Калі я трапляю ў родны горад, унутры мяне пачынае нешта варушыцца. Ды і не толькі, калі я прыязджаю, а і калі проста чую аб ім. Адразу столькі ўспамінаў праносіцца ў галаве. Магчыма, гэта звязана з тым, што ў ім я спазнаваў свет. Але заўсёды вельмі прыемна і кранальна прыязджаць дадому:).

Проста прыкра.

  • Jun. 9th, 2009 at 11:38 PM


І справа не ў тым, што ў мяне быў выдатны настрой.Сёння за гатоўкай вячэры падумаў пра сябе:"дзіўна як хутка я паверыў","гэта і да лепшага" і г.д. І вось ты верыш чалавеку. Усё добра, а потым пазнаеш, што часам ён сумняваецца ў праўдзівасці, тваёй шчырасці. Якія адчуванні? Хутчэй проста крыўда. P.S. хуткасны ліфт "НЯБЁСЫ-ЗЯМЛЯ".

Даляры,еўра,рублі.

  • Jun. 1st, 2009 at 1:42 PM


Ні ў якім мы не ў 21 стагоддзі жывем.Як мне надакучыла гэта служба АБС(адная баба сказала).Так,паслянавагоднія падзеі паказалі(яшчэ адзін раз даказалі), што не ўсім афіцыйным заявам можна верыць.АЛЕRead more... )

Начны горад.

  • Jun. 1st, 2009 at 12:38 AM


Цішыня, стук гадзінніка на паліцы. За акном ноч. Такі прыемны час, пасля дзённае мітусні:шуму машынаў, дзеці ў двары, суседзі і іншае. Зараз нічога няма). Выдатна. Час калі можна паспрабаваць разабрацца са сваімі думкамі і пакласці іх спаць). І ты разумееш, што яшчэ адзін дзень прайшоў. Пакуль яшчэ шмат іх наперадзе, аднак гэты ўжо ў мінулым...

Беларусачкі.

  • May. 28th, 2009 at 12:32 AM


Прыйшоў да адной высновы. Якія малайчыны нашы дзяўчынкі. Яны ўсё жа будуць актыўнее хлопцаў. На большасці мерапрыемстваў дзяўчынкаў не менш чым хлопцаў,а адчувальна больш. Магчыма мне толькі падаецца, аднак я даўно перакананы ў зваротным. Вось так. Ну а дзяўчынкі МАЛАЙЧЫНЫ!!! ДЗЯКУЙ вам!P.S. хоць і не 8 сакавіка;),але...


Я згубіўся)), нет не ў горадзе і не ў лесе. Read more... )

Люблю часам узбурыць уяўленне сусветнымі катастрофамі,эпідэміямі і г.д. Read more... )

Вырашыў прыадчыніць частку свайго пакоя.Read more... )

Ненавіджу.

  • Apr. 14th, 2009 at 2:24 AM


Проста ненавіджу падводзіць людзёў, асабліва якія мне дорагі. Вельмі прыкра, калі не магу папярэдзіць. Панядзелак: дрэннае надвор'е, смутна, сумна, галодны, прыкрыя навіны, нянавісць, нейкае пачуццё асуджанасці і навакольнага дэбелізму. Ну і канец гэтага "шыкоўнага дня":рашэнне паспаць 1-у гадзіну, а прачнуўся толькі зараз(. P.S. Гэты дзень не залік у маім жыцці.

Хочыцца.

  • Apr. 12th, 2009 at 10:28 PM


Ужо так уладкованы чалавек, перыядычна ўзнікаюць думкі аб тым чаго жа мне хочыцца. Read more... )

Не трэба шкадаваць.

  • Apr. 7th, 2009 at 10:40 PM


У жыцці нам заўсёды прыходзіцца рабіць выбар, які змяняе наша жыццё. У лепшы або горшы бок тут пытанне. Мне падаецца, проста жыццё станавіцца іншым. Аднак не варта шкадаваць аб прынятым выбары.Па-першае ўжо нічога не змяніць, а па-другое яшчэ не вядома да чаго гэта ўсё прывядзе,нават калі зараз вы не задаволеныя вынікам. Калі бы я ў свой час прыняў бы іншае рашэнне, то магчыма не было бы гэтага запісу, вас. І я быў бы цалкам іншым), аднак мне гэтага не пазнаць. P.S. Зараз я не аб чым не шкадую, бо без таго рашэння не было бы таго, што ёсць:)

Людзі.Каментары.Пасты.

  • Apr. 4th, 2009 at 11:07 PM


Няма ў мяне паддоследных мышэй, таму усё даследую на сабе. Зазначыў цікавую, для сябе рэч. Ёсць людзі якіх мне падабацца чытаць, але цалкам няма чаго ім адпісаць у каментарах. Пасты іншых каментую стала. З некаторымі не згодзен, аднак чытаю для "агульнага развіцця". На колькасць каментароў напісаных мною не ўплывае асабістае знаёмства з аўтарам, проста невытлумачальна для сябе альбо каментую альбо не. Ну і апошняе, не пішу дрэнных каментароў, бо магу напісаць дрэнны каментар "блізкаму" мне чалавеку.А для астатніх, не бачу сэнсу, то што не спадабалася мне, можа спадабаецца іншаму).


Вось мае рацыю, адназначна мае рацыю Задорнаў, прынамсі ў дачыненні мяне:). Заўсёды стаўлю будзільнік на 10 хвілінаў раней чым трэба, што бы яшчэ пасля таго як прачнуся, паспаць ЦЭЛЫХ 10 хвілінаў. І самае цікавае, гэта то, якія ЯНЫ ПрЫеМнЫя))))